Беларуская Служба

Старшыня Сейма запрашае прэм'ера паясніць сітуацыю на мяжы з Украінай

28.11.2023 13:26
Вядома пра смерць двух украінскіх кіроўцаў, заблакаваных у чэргах ля мяжы.
Чарга з фураў ля мяжы з Украінай Фота: Roman Korotkov/ Shutterstock

Старшыня Сейму Шымон Галоўня паведаміў, што падчас гэтай сустрэчы дэпутаты заслухаюць інфармацыю ўраду аб сітуацыі на польска-ўкраінскай мяжы. Працягваецца акцыя пратэсту польскіх перавозчыкаў. Яны патрабуюць, сярод іншага, увядзення камерцыйных дазволаў для ўкраінскіх кампаній на перавозку тавараў. Гуманітарная дапамога і пастаўкі для ўкраінскіх вайскоўцаў з гэтага выключаюцца, але ўкраінскі бок паведамляе, што польскія перавозчыкі не выконваюць гэтага абяцання.

Шымон Галоўня падчас прэсавай канферэнцыі паведаміў, што парадак дня быў дапоўнены гэтай інфармацыяй па просьбе праварадыкальнай «Канфэдэрацыі»:

-Даслаў прэмʼеру афіцыйны ліст з запрашэннем заўтра, а 15 гадзіне наведаць пленарнае пасяджэнне Сейму і прадтсавіць нам інфармацыю аб надзвычайнай сітуацыі, якая склалася на мяжы з Украінай. Спадзяюся, урад працуе над вырашэннем гэтага міжнароднага крызісу.

Акцыя пратэсту польскіх перавозчыкаў, якія блакуюць польска-ўкраінскую мяжу, працягваецца з 6 лістапада. Чаканне ў чарзе грузавікоў расцягваецца на тыдні. Вядома пра смерць двух украінскіх кіроўцаў, заблакаваных у чэргах ля мяжы.

iar/ez