Беларуская Служба

У Сeйме пачаўся разгляд грамадзянскага праекту аб павышэнні аплаты працы медыкаў

29.11.2023 12:58
Павышэнне заработнай платы неабходна для прыцягнення моладзі да гэтай прафесіі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Rawpixel.com

У Сейме адбылося першае чытанне грамадзянскага праекту паправак да Закону аб метадах вызначэння найніжэйшага базавага заробку некаторых работнікаў медычных установаў.
Паводле аўтараў законапраекту, у прыватнасці, праца медсясцёр у Польшчы аплачваецца несправядліва.

Павышэнне заработнай платы неабходна для прыцягнення моладзі да гэтай прафесіі. Тым, больш, што маладыя людзі, якія скончылі школы медсясцёр, не жадаюць працаваць у ахове здароўя.

яс