Беларуская Служба

ВУП Польшчы у трэцім квартале вырас на паўпрацэнта

30.11.2023 14:08
Ілюстрацыйнае фотаshutterstock/BOKEH STOCK

У трэцім квартале гэтага году польская эканоміка вырасла на паўпрацэнта ў гадавым выражэнні.

Такія вынікі папярэдняй ацэнкі валавога ўнутранага прадукту, апублікаванай Галоўным статыстычным упраўленнем.

Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк заявіла, што некаторыя звесткі пра стан эканомікі ў трэцім квартале аказаліся пазітыўным сюрпрызам. Яна ўказала ў першую чаргу на больш высокі, чым чакалася, рост спажывання хатніх гаспадарак і большы, чым чакалася, рост інвестыцый. Моніка Куртэк лічыць, што дынаміка эканамічнага росту на працягу ўсяго 2023 года складзе прыкладна 0,4 працэнта.

Эканаміст чакае, што ў наступным годзе адбудзецца ажыўленне эканомікі і ВУП вырасце прыкладна на 3 працэнты.

IAR/вх