Беларуская Служба

Даследаванне: Польская моладзь праводзіць усё больш часу ў інтэрнэце

04.12.2023 16:19
Галоўная мэта карыстання інтэрнэтам сярод моладзі – забаўляльная, а большасць часу ў сеціве яны праводзяць у сацыяльных сетках.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Gorodenkoff

Падлеткі карыстаюцца інтэрнэтам у сярэднім 5 гадзін 36 хвілін у рабочыя дні і больш за 6 гадзін у выхадныя, – вынікае з даследавання «Падлеткі 3.0», праведзенага Нацыянальным навукова-даследчым інстытутам Польшчы NASK. Як сказаў Матэвуш Мрозэк з NASK, час, праведзены падлеткамі, перад кампутарам ці смартфонам сістэматычна павялічваецца:

-Мацней і хутчэй. Штораз раней і штораз часцей дзеці і моладзь трапляюць у сеціва. Назіраецца значная інтэнсіфікацыя гэтай з'явы.

Бацькі не разумеюць, колькі часу іх дзеці праводзяць у інтэрнэце, і заяўляюць, што гэта паўтары гадзіны, што амаль у 4 разы менш, чым ёсць на самой справе. Свой першы тэлефон з доступам у Інтэрнэт атрымліваюць у сярэднім у 8 гадоў і пяць месяцаў.

Галоўная мэта карыстання інтэрнэтам сярод моладзі – забаўляльная, а большасць часу ў сеціве яны праводзяць у сацыяльных сетках. У сярэднім у падлетка пяць акаўнтаў у розных сацсетках.

iar/эж