Польская армія атрымае 152 самаходныя гаўбіцы Krab
Кантракт з вытворцам самаходных гаўбіц Krab быў падпісаны міністрам абароны Марыюшам Блашчакам у Міністэрстве нацыянальнай абароны. Міністр адзначыў, што гэтая дамова з'яўляецца важным элементам развіцця польскіх узброеных сілаў.
KrabFoto: Gavin Ching. https://www.dvidshub.net/image/7700950/polish-soldiers-fire-ahs-krab-down-range-during-dynamic-front-23, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=130801026
Новая замова – гэта 152 «Крабы» разам з машынамі боепрыпасаў, машынамі тэхнагляду і машынамі для камандзіраў падраздзяленняў.
Krab можа весці эфектыўны агонь з закрытых агнявых пазіцый на адлегласці да 40 кіламетраў або прамой наводкай у межах бачнасці мэты. Гармата-гаўбіца таксама прыстасаваная для вядзення агню сучаснымі дальнабойнымі і спецыяльнымі боепрыпасамі з далёкасцю звыш 40 кіламетраў.
«Войска Польскае купляе і будзе купляць усё, што можа вырабіць польская ваенная прамысловасць. Нарошчваючы ключавыя магчымасці польскіх узброеных сілаў, мы развіваем польскую прамысловасць», – заявіў раней міністр Марыюш Блашчак.
Мэта нарошчвання ўзбраенняў – стварэнне моцнай арміі, разгорнутай на ўсходзе Польшчы, што ёсць абаронай ад магчымага нападу з боку Расіі
IAR/вх