Беларуская Служба

Новы кіраўнік польскага ўрада гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім

13.12.2023 18:50
«Я гатовы да гэтай сустрэчы, магчыма, яна адбудзецца заўтра раніцай».
Donald Tusk.
Donald Tusk.Фота: PAP/Paweł Supernak

«Украінскі бок прапанаваў сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім раніцай у чацвер; Я гатовы да гэтай сустрэчы, магчыма, яна тады і адбудзецца», – заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск у Бруселі. У сераду ўдзень новы кіраўнік польскага ўрада прыбыў у Брусель, дзе возьме ўдзел у саміце Еўрасаюз – Заходнія Балканы і ў паседжанні Еўрапейскай рады. У пятніцу Туск сустрэнецца з прэзідэнтам Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.

Падчас двухдзённага саміту будзе закранацца тэматыка Украіну, лідары ЕС абмяркуюць апошнія падзеі, звязаныя з агрэсіўнай вайной Расіі і падтрымкай з боку ЕС Украіны і яе народа.

На брыфінгу ў Дональда Туска спыталі, ці едзе ён у Кіеў у рамках узмацнення супрацы з Украінай і аб магчымай сустрэчы з прэзідэнтам краіны Уладзімірам Зяленскім.

«Украінскі бок прапанаваў сустрэчу заўтра раніцай, тэхнічныя падрабязнасці дапрацоўваюцца... Я таксама з вялікім задавальненнем сустрэнуся з прэзідэнтам (...), але ў сувязі з тым, што таксама ёсць сустрэча Рады Еўрасаюза, і калі я правільна разумею, пакуль няма рашэння аб тым, як будзе выглядаць прысутнасць прэзідэнта Зяленскага тут, таму я не гатовы да дакладнага тэхнічнага адказу, дзе і калі», – падкрэсліў Туск.

«Але я сказаў, што я гатовы да гэтай сустрэчы, магчыма, яна адбудзецца заўтра раніцай», – адзначыў кіраўнік урада.

PAP/нг