Беларуская Служба

Нацыянальны музей у Кракаве наведала рэкордная колькасць чалавек

18.12.2023 14:26
Выставы Нацыянальнага музею ў Кракаве наведаў 1 мільён 600 тысяч чалавек.
,
Вавэль, КракаўDzidekLasek/pixabay.com/CC0

Гэта рэкордная наведвальнасць за ўсю гісторыю ўстановы. Больш за ўсіх сабралі выставы твораў Яна Матэйкі і Тамары Лэмпіцкай, агулам больш за 100 тысяч чалавек.

Найчасцей публіка наведвала тры філіялы музею: галоўны будынак, Суконныя рады і Музей Чартарыскіх. Дырэктар Анджэй Шчэрскі гаворыць, што на наведвальнасць паўплывала адкрыццё ажно дзвюх сталых выставаў у Музеі Чартарыскіх.

Мінулы год быў адзначаны таксама набыццём новых прадметаў у калекцыю.

-Я асабліва ганаруся тым, што нам удалося купіць усе кардоны для вітражоў Юзафа Мэхофэра ў касцёле святога Мікалая ў Фрыбургу ў Швейцарыі. Гэта найвышэйшае польскае мастацтва. Самы важны польскі вітраж з перыяду Маладой Польшчы знаходзіцца ў Швейцарыі, а тут мы будзем паказваць вам кардоны, то бок праекты ў маштабе 1:1, – падкрэслівае дырэктар Нацыянальнага музею ў Кракаве.

Папярэдні рэкорд наведвальнасці Нацыянальны музей у Кракаве зафіксаваў у мінулым годзе. У 2022 годзе ўсе філіялы музеяў наведалі 1 мільён 400 тысяч чалавек.

ав

Варшаўскі ўніверсітэт прыняў рэкамендацыі па выкарыстанні штучнага інтэлекту

14.12.2023 16:01
Хуткае развіццё гэтага інструмента аказалася важнай праблемай адукацыі. 

Вільня ўпершыню ў спісе 100 лепшых гарадоў свету ў турыстычным рэйтынгу

17.12.2023 09:08
Парыж трэці год запар узначальвае рэйтынг. Таксама вылучаюцца Варшава (44-я пазіцыя) і Кракаў (65-я пазіцыя).