Беларуская Служба

Гуманітарная парламенцкая група падтрымлівае заклік спыніць практыку пушбэкаў на мяжы з Беларуссю

21.12.2023 15:59
Прадстаўнікі парламенцкай групы па гуманітарных пытаннях падтрымліваюць заклік няўрадавых арганізацый спыніць практыку пушбэкаў на мяжы з Беларуссю.
Ілюстрацыйнае фотаShutterstock/Ivan Semenovych

Віцэ-спікер Сенату Магдалена Беят ад левых сілаў кажа, што бяспечная мяжа – гэта тая, дзе ніхто не гіне, а бяспека польскіх межаў не супярэчыць гуманітарнаму падыходу да мігрантаў.

Прадстаўнікі парламенцкай групы накіравалі міністру ўнутраных спраў і адміністрацыі запрашэнне да дыялогу з няўрадавымі арганізацыямі і выпрацоўкі комплекснай міграцыйнай палітыкі.

На думку віцэ-спікера Сената Мацея Жыўны з «Польшчы 2050», існую практыку трэба неадкладна спыніць. Ён таксама прасіў новага ваяводу прыняць меры. Як тлумачыць палітык, ёсць канкрэтныя інструменты, каб спыніць міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю. У гэтым кантэксце ён адзначыў супрацоўніцтва з няўрадавымі арганізацыямі, якія, як ён падкрэсліў, ратуюць жыцці і хочуць дапамагчы. Другі варыянт – разблакаваць магчымасць удзелу дзяржаўных службаў выратавання ў аказанні першай дапамогі мігрантам, якія апынуліся на тэрыторыі Польшчы.

Push back (пушбэк) азначае прымусовае вяртанне мігрантаў у краіну, з якой яны перасеклі мяжу. Гэта робіцца без прадастаўлення ім магчымасці звярнуцца па статус бежанца і прытулку без уліку іх індывідуальнай сітуацыі.

IAR/вх

Звыш 25 тысяч мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі сёлета

16.12.2023 12:15
У снежні зафіксавана 178 спробаў незаконнай міграцыі.

Амбудсмэн: Трэба спыніць практыку пушбэкаў у дачыненні да мігрантаў

19.12.2023 15:30
Найважнейшай праблемай з'яўляецца т.зв адцісканні (пушбэкі), якія выкарыстоўвае Памежная служба, напісаў амбудсмен Марцін Вёнцак (Rzecznik Praw Obywatelskich Marcin Wiącek) міністру ўнутраных спраў і адміністрацыі Марціну Кервіньскаму. Амбудсмэн хоча, каб правілы, якія дазваляюць пушбэкі, былі адмененыя.