Беларуская Служба

Расіяніна і беларуса асудзілі за шпіянаж на карысць расійскіх спецслужбаў

02.02.2024 12:37
Прысуд не з'яўляецца канчатковым.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

– Акруговы суд у Беластоку прысудзіў да чатырох гадоў турмы расіяніна і беларуса, абвінавачаных у шпіёнскай дзейнасці на карысць расійскай вайсковай выведкі. Увесь працэс, які ў першай інстанцыі цягнуўся амаль год, адбываўся публічна. Прысуд не з'яўляецца канчатковым.

Суд прысудзіў абодвух абвінавачаных да чатырох гадоў пазбаўлення волі, залічыўшы ў пакаранне перыяд утрымання пад вартай і арышту, а таксама абавязаў абодвух выплаціць судовыя зборы і судовыя выдаткі па справе, – паведаміла PAP у пятніцу прэс-служба беластоцкага суда.

Следства па гэтай справе вёў аддзел ваенных спраў Акруговай пракуратуры ў Варшаве. Абвінавачванні тычыліся шпіёнскай дзейнасці на карысць расійскай ваеннай выведкі ў 2017-2022 гадах. Паводле пракуратуры, абвінавачаныя збіралі звесткі пра польскія вайсковыя часткі, іх размяшчэнне, развіццё, аснашчэнне і асабовы склад, а таксама пра вайсковыя часткі саюзьнікаў.

Абодва мужчыны былі арыштаваныя ў красавіку 2022 года; яны дагэтуль знаходзяцца пад вартай.

«На падставе матэрыялаў, сабраных Службай ваеннай контрвыведкі, а таксама матэрыялаў, сабраных падчас расследавання, устаноўлена, што яны ўдзельнічалі ў дзейнасці расійскай ваеннай выведкі шляхам выяўлення ваенных абʼектаў, якія маюць найважнейшае значэнне для абароны Рэспублікі Польшча, а таксама шляхам атрымання звестак аб баявых магчымасцях, маральным духу і функцыянаванні сваіх падраздзяленняў, у тым ліку ў перыяд пагрозы, і перадачы атрыманых звестак вышэйназванай спецслужбе», – паведаміла пракуратура, выставіўшы абвінавачанне ў канцы 2022 году.

Справу разглядаў суд у Беластоку, бо дзейнасць шпіёнаў адбывалася ў гэтым ваяводстве.

Абодва замежнікі заставаліся ў Польшчы легальна. Паводле высноваў следства, беларус, які спачатку вучыўся ў адной з беластоцкіх ВНУ, а потым заняўся арганізацыяй парашутна-дэсантнай падрыхтоўкі, наладжваў кантакты, у тым ліку сацыяльныя, якія выкарыстоўваў у сваёй дзейнасці для расійскай вайсковай выведкі. Другі абвінавачаны нібыта пад выглядам культурніцкай і турыстычнай дзейнасці ажыццяўляў дзейнасць на карысць расійскай выведкі.

Акрамя таго, як высветліла пракуратура, гэтая шпіёнская дзейнасць была засяроджана на вайсковых частках, размешчаных на паўночным усходзе Польшчы.

Паводле следства, у рамках гэтай дзейнасці задачай абвінавачаных было выяўленне важных элементаў польскіх узброеных сілаў і атрыманне інфармацыі, у прыватнасці адносна задачаў жаўнераў Войска Польскага ў раёне мяжы з Беларуссю ў сувязі з міграцыйным крызісам, колькасцю вайскоўцаў, якія выконваюць задачы ў памежнай зоне, і структура падраздзяленняў, выкарыстанне спецыялізаванай тэхнікі польскай арміі, стан маральнага духу і аператыўных магчымасцяў або супрацоўніцтва вайсковых частак, дыслакаваных на паўночным усходзе Польшчы з войскамі іншых краін НАТА.

ав

У Германіі быў затрыманы шпіён, які працаваў на Расію

10.08.2023 11:01
Гэта ўжо другі падобны выпадак у Германіі за некалькі месяцаў.

Федэральная служба бяспекі РФ заяўляе аб затрыманні польскага шпіёна. МЗС Польшчы: Гэта фэйк

12.01.2024 11:46
Паводле інфармацыі ТАСС, затрыманы – грамадзянін Расіі, займаўся шпіянажам на карысць Польшчы і ўзамен чакаў дапамогі ў выездзе за мяжу.