Беларускі палітыкі і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч у 2006 годзе быў адзіным кандыдатам ад аб’яднанай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах. Ён атрымаў міжнароднае прызнанне за сваю мірную барацьбу супраць аўтарытарнага кіравання Лукашэнкі, у тым ліку прэмію імя Сахарава ад Еўрапарламента. Беларускі дзеяч заўсёды падкрэслівае важнасць нацыянальнай культуры, грамадзянскай супольнасці і дыялогу ў пабудове сучаснай еўрапейскай Беларусі.
Аляксандр Мілінкевіч, жывучы ў эміграцыі, працягвае працаваць на карысць беларушчыны
- Мы збіраемся выдаваць часопіс, які называецца «Free Belarus Journal». Гэты часопіс будзе пакуль што раз на год, і такая амаль кніжка пра розныя тэмы, погляд розных навукоўцаў з розных спецыяльнасцяў на беларускую праблематыку. І першая праблема – гэта будзе суверэннасць. І таксама правядзем канферэнцыю, і частку ўдзельнікаў мы будзем прасіць, каб паўдзельнічалі ў напісанні шырокіх артыкулаў на гэтая тэмы.
Некалькі гаду таму вы сталі канцлерам Свабоднага беларускага ўніверсітэту. Тады ўжо здавалася, што беларуская незалежнасць пад пагрозаю. Вы казалі, што нельга страчваць сілу волі і дух. Што цяпер беларусы могуць рабіць, каб сілу волі і дух не страчваць?
- Ёсць такая фраза, якая дапамагла брытанцам выйграць вайну ў нацызма ў мінулым стагоддзі. Ніколі не здавайся. Хто згубіў дух, той згубіў усё. І сям'ю, і радзіму. Беларусы жылі ў імперыі вельмі доўга. Два стагоддзі, уключаючы савецкую. І таму мы заўсёды былі пад пагрозай. Ды не толькі пад пагрозай, мы былі часткай імперыі. І здавалася, што ўсё страчана, ужо ніколі нічога не будзе - ні беларускага, ні свайго роднага слова, ні гісторыі праўдзівай. Ні адзін чалавек нідзе не верыў, што Савецкі Саюз упадзе на калені і разваліцца. А ён разваліўся. Так будзе і з Расійскай імперыяй. Але яна будзе агрызацца, змагацца за нас, так як ніколі. Тому што расійская ідэя рускага міра мёртвая без Украіны і Беларусі. Яна будзе за нас драпежна змагацца ў гэты момант агоніі. І ў гэтыя гады, месяцы, калі ў нас не будзе беларускага духа, беларускай свядомасці, ідэнтычнасці, калі мы не будзем адчуваць, што мы - беларусы, мы адрозныя, нам ёсць чым ганарыцца, у нас такая гісторыя, такія людзі – мы прайграем.
Некаторыя кажуць – дайце нам план перамогі над рэжымам Лукашэнкі. Не існуе такога плана, калі ты змагаешся з такімі махінамі, з такімі жорсткімі сістэмамі. Калі ў Польшчы было ўведзена ваеннае становішча, «Салідарнасць» разагналі, была вялікая эміграцыя, палякі думалі, што ўсё прапала, тут Савецкі Саюз з танкамі, з КГБ, нічога не будзе. Але частка палякаў казалі, быў такі лозунг: róbmy swoje - робім сваё. Кожны, што можа. Будзь прыстойным чалавекам, не ўдзельнічай у кепскім, рабі тое, што можаш зрабіць для агульнай справы, для заўтрашняга дня.
Размаўляла Наталля Грышкевіч
Слухайце далучаны гукавы файл