У Заходняй Памераніі (рэгіён на паўночным захадзе Польшчы) праходзяць маштабныя пошукі балотных чарапах. Рэгіянальная дырэкцыя аховы навакольнага асяроддзя ў Шчэціне звярнулася да жыхароў з просьбаю дапамагчы шукаць месцы пражывання гэтых жывёл.
Еўрапейская балотная чарапаха — від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення, таму так важна вызначыць колькасць і асяроддзе пражывання гэтых жывёл, — кажа Агнешка Седляк (Agnieszka Siedlak), галоўны спецыяліст Рэгіянальнага ўпраўлення аховы навакольнага асяроддзя ў Шчэціне.
— Для жыцця балотнай чарапахі патрэбныя і вада, і суша. Чарапаха насяляе багатыя кормам вадаёмы — часткова зарослыя азёры, балоты і старыцы. Яна любіць грэцца на сонейку на беразе. Дарослая асобіна важыць каля аднаго кілаграма. Яны цёмнага колеру і маюць характэрныя жоўтыя плямы.
Красавік і май — месяцы спарвання балотных чарапах. У гэты перыяд жывёлы праяўляюць павышаную актыўнасць, і шанцы іх заўважыць павялічваюцца.
Паводле ацэнак экспертаў, у Польшчы зараз жыве каля тысячы балотных чарапах. Колькасць папуляцыі гэтай жывёлы рэзка скарачаецца.
Людзей, якія бачылі балотную чарапаху, просяць паведаміць пра гэта па наступным нумары: 91 43 05 200 — у Рэгіянальнае ўпраўленне аховы навакольнага асяроддзя ў Шчэціне.
IAR/нг