Беларуская Служба

Міністры фінансаў краін-членаў ЕС абмяркоўваюць у Варшаве фінансаванне выдаткаў на абарону

12.04.2025 11:04
У Еўрапейскім Саюзе вядуцца дэбаты аб павелічэнні фінансавання праектаў па ўмацаванні абароны.
    -   .
Нефармальная сустрэча міністраў фінансаў краін-членаў ЕС у Варшаве.Фота: PAP/Radek Pietruszka

Заснаванне ў ЕС банку, які б узброіў Еўропу — гэта адна з тэм нефармальнай сустрэчы міністраў фінансаў краін-членаў у Варшаве.

На дадзены момант у Еўрапейскім Саюзе вядуцца дэбаты аб павелічэнні фінансавання праектаў па ўмацаванні абароны. Ідэя стварэння банку з'явілася некалькі месяцаў таму, аб чым паведамляе карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка.

- Польскае старшынства агучыла пазіцыі дзяржаў-членаў перад сённяшняй сустрэчай. Яна таксама абмеркавала гэтае пытанне з Вялікабрытаніяй, якая будзе ўдзельнічаць у супрацоўніцтве. Сённяшняя канферэнцыя супала з публікацыяй прэстыжнага даследчыцкага інстытута Брэйгеля ў Брусэлі. У ім ёсць адна з прапаноў, якая тычыцца стварэння Еўрапейскага абароннага механізму — установы, якая функцыянавала б як банк, звязаны з агенцтвам па дзяржаўных закупках. Міністр фінансаў Анджэй Даманьскі ў лісце, у якім запрасіў 27 міністраў на сустрэчу, напісаў, што гэтая публікацыя павінна стаць магчымасцю для адкрытай і канструктыўнай размовы аб далейшым фінансаванні абароны.

IAR/нг