Беларуская Служба

МЗС у Варшаве выкліча пасла Расіі ў сувязі з парушэннем расійскай ракетай польскай паветранай прасторы

24.03.2024 15:39
«Падобныя інцыдэнты нельга пакідаць без рэакцыі – гэта парушэнне міжнароднага права».
МЗС ПольшчыФота: msz.gov.pl

Варшава прадпрыме адпаведныя крокі ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы Польшчы расійскай крылатай ракетай, сказаў карэспандэнту Польскага радыё віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. З-за інцыдэнту ў МЗС Польшчы будзе выкліканы пасол Расіі ў Варшаве, сказаў віцэ-прэм’ер.

- Падобныя інцыдэнты нельга пакідаць без рэакцыі – гэта парушэнне міжнароднага права. Я сёння некалькі разоў размаўляў з кіраўніком МЗС Сікорскім на гэтую тэму. Павінен быць выразны адказ, выразная рэакцыя на тое, што сталася. На падобнага роду інцыдэнты павінны рэагаваць не толькі адпаведныя службы, але і дыпламатыя.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш таксама сказаў, што ўвесь час траекторыя палёту ракеты знаходзілася пад кантролем войска. Ён зазначыў, што ў выпадку, калі б ракета пагражала мірным альбо вайсковым цэлям, то яна была б збітая СПА.

вс

Расійская ракета парушыла паветраную прастору Польшчы

24.03.2024 09:28
Гэта не першы інцыдэнт, звязаны з парушэннем паветранай прасторы Польшчы расійскімі ракетамі

Польшча накіруе дадатковыя вайсковыя сілы на мяжу з Беларуссю і Расіяй – віцэ-прэм’ер краіны

24.03.2024 09:53
Віцэ-прэм'ер сказаў, што ўсе дзеянні, якія прадпрымаюцца, накіраваныя на стрымліванне патэнцыйнага ворага.