Беларуская Служба

Засталося чатыры дні кампаніі выбараў у мясцовыя органы кіравання

02.04.2024 12:51
 Галоўныя партыі ставяць перад сабой задачы.
Партыя «Права і справядлівасць» падчас выбарчай агітацыі PAP/Paweł Supernak

Барацьба ідзе за палітычны імідж і ўладу ў мясцовых органах кіравання. Да канца выбарчай кампаніі засталося чатыры дні. За што змагаюцца кіроўная кааліцыя і галоўная апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць»?

Кааліцыя разлічвае захаваць уладу там, дзе ўжо кіруе, і пераняць ад «Права і справядлівасці» сеймікі на ўсходзе краіны. У дасяжнасці месцы ва ўсіх 16 ваяводствах, лічыць Міхал Шчэрба з «Грамадзянскай кааліцыі»:

-Мы хочам адлюстраваць кааліцыю з 15 кастрычніка на ўзроўні мясцовага самакіравання. Асноўная ўвага будзе скіраваная на Падкарпацце, Любліншчыну, Малапольшчу.

Для «Права і справядлівасці» ўтрыманне Падкарпацця з’яўляецца планам мінімум. Дэпутат партыі Януш Цяшыньскі кажа, што партыя ўсё ж ставіць большыя мэты:

-Уся ўсходняя частка Польшчы. Свентакшыскае ваяводства, Малапольскае, Лодзінскае.

У вялікіх гарадах Грамадзянская кааліцыя разлічвае на перамогу сваіх кандыдатаў, “Права і справядлівасць” – як мінімум дайсці да другога тура. Усё ж у першую чаргу галоўная апазіцыйная партыя разлічвае на атрыманне большасці галасоў у маштабе краіны.

ав/IAR

Былая палітзняволеная з Беларусі ідзе ў дэпутаты Варшавы

21.03.2024 11:41
Заснавальніца і дырэктар «Форуму польскіх лакальных ініцыятываў» Ганна Панішава балатуецца ў сябры Варшаўскай гарадской рады. 

Кандыдат у муніцыпальныя органы на Беласточчыне: Маёй галоўнай мэтай было зламаць стэрэатыпы «мы-яны»

31.03.2024 18:00
У Беластоку праваслаўна-беларуская грамада зноў вылучыць кандыдатаў, рэкамендаваных Форумам падляшскай меншасці.