Беларуская Служба

Кіраўнік Еўрарады правядзе ў Варшаве стратэгічныя кансультацыі па прыярытэтах палітыкі ЕС

10.04.2024 10:28
Шарль Мішэль пачаў стратэгічныя кансультацыі восенню мінулага года.
Шарль МішэльPAP/EPA/MOISE NIYONZIMA

Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль правядзе ў Варшаве ў чацвер, 11 красавіка, стратэгічныя кансультацыі па прыярытэтах палітыкі Еўрасаюза.

Акрамя Мішэля, у Варшаву прыбудуць прэм'ер-міністры шасці краін: Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Іспаніі, Ірландыі і Люксембурга.

Візіт у Варшаву адбудзецца ў рамках стратэгічных кансультацый Шарля Мішэля па прыярытэтах палітыкі ЕС. Адна з іх - умацаванне гатоўнасці да абароны. Сярод іншых задач - павышэнне канкурэнтаздольнасці еўрапейскай эканомікі, забеспячэнне энергетычнай бяспекі і пытанні міграцыі.

Шарль Мішэль пачаў стратэгічныя кансультацыі восенню мінулага года з сустрэч у Берліне, Капенгагене, Заграбе і Парыжы. На мінулым тыдні ён пабываў у Вільні і Бухарэсце.

Пасля перамоваў у Варшаве старшыня Еўрапейскай рады выляціць у Вену.

вс