Беларуская Служба

Польскія арганізацыі павялічваюць дапамогу Афрыцы

11.04.2024 15:50
Caritas Polska ахвяруе каля 1.3 мільёна злотых на праекты ў Афрыцы ў 2024 годзе на харчаванне, медыцынскія і адукацыйныя праграмы, якія будуць рэалізаваны ў Буркіна-Фасо, Эфіопіі і Эрытрэі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/KIM LUDBROOK Dostawca: PAP/EPA.

У заяве для прэсы Caritas Polska звярнула ўвагу на ўсё больш цяжкую гуманітарную сітуацыю ў Афрыцы, асабліва ў зоне Сахеля, дзе «10 мільёнаў дзяцей патрабуюць неадкладнай харчовай дапамогі», і ў Буркіна-Фасо, дзе 40 працэнтаў насельніцтва жыве за рысай беднасці.

Згодна з Глабальным індэксам тэрарызму (GTI) за 2023 год, Буркіна-Фасо, якой кіруе ваенная хунта Ібрагіма Траоре, з'яўляецца найбольш пацярпелай ад тэрарызму краінай. «Па гэтай прычыне 3 мільёны чалавек з’яўляюцца ўнутранымі ўцекачамі», - адзначыла Caritas Polska.

У сярэдзіне лютага ў выніку нападаў на тры вёскі на поўначы краіны загінулі не менш за 170 чалавек.

У адказ на гуманітарны крызіс у Афрыцы Caritas Polska плануе ў 2024 годзе ахвяраваць каля 1,3 мільёна злотых на харчаванне, медыцынскія і адукацыйныя праграмы ў Буркіна-Фасо, Эфіопіі і Эрытрэі.

У дадатак да цыклічнай харчовай дапамогі (амаль 50 тон), якая складаецца, сярод іншага, з рысу, фасолі, кукурузы і алею, будзе аказвацца дапамога  немаўлятам з надзвычайным недаяданні.

Праграма кармлення ў Буркіна-Фасо рэалізуецца другі год запар.

ПР/юл