Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС: Падтрымліваючы Украіну Польшча не забудзе пра інтарэсы сваіх грамадзян

25.04.2024 10:45
Міністр Радаслаў Сікорскі прадставіў у Сейме кірункі дзейнасці польскай дыпламатыі на гэты год.  
Кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі PAP/Leszek Szymański

Працягванне ўсебаковай падтрымкі незалежнасці Украіны з боку Еўрасаюза, у тым ліку яе намаганняў стаць сябрам супольнасці – гэта прыярытэт еўрапейскай палітыкі польскага ўрада, падкрэсліў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Сёння ў Сейме кіраўнік польскага МЗС прадставіў кірункі дзейнасці польскай дыпламатыі на гэты год.



Радаслаў Сікорскі супакоіў, што ўрад, падтрымліваючы Украіну ў яе намаганнях, не мае намеру забываць пра інтарэсы польскіх грамадзян:

- Мы будзем клапаціцца пра польскія інтарэсы – пра суб’екты, якія падвяргаюцца асабліваму ціску, напрыклад, невялікія фермерскія гаспадаркі, транспартныя кампаніі. Мы разумеем боязі, якія ў многіх еўрапейцаў выклікае перспектыва членства Украіны ў ЕС. Мы памятаем, што ў 2004 годзе падобныя боязі выклікала рашэнне аб далучэнні Польшчы.

Выступлення кіраўніка МЗС слухалі прэзідэнт Польшчы і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Польшчы. Пасля яго заканчэння, Анджэй Дуда заявіў, што ён расчараваны выступам міністра. Кіраўнік польскай дзяржавы таксама абараняў дасягненні папярэдняй урадавай кааліцыі.

IAR/аз

Радаслаў Сікорскі выказаў падтрымку імкненням беларусаў да дэмакратызацыі

08.01.2024 16:03
Кіраўнік МЗС сустрэўся ў Варшаве з лідарам беларускай апазіцыі.