Беларуская Служба

Польская сістэма аховы здароўя атрымае з ЕС больш за 4 млрд 500 млн еўра

04.06.2024 17:47
Гадавы бюджэт польскай службы аховы здароўя складае больш за 46 млрд 720 млн еўра.
      SOR
Апаратура ў Аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі SOR Цэнтральнгай клінічнай бальніцы горада ПознаньMarek Zakrzewski

Амаль 20 млрд злотых (больш за 4 млрд 670 млн еўра) з Нацыянальнага плану аднаўлення (НПА) будзе прызначана на патрэбы польскай службы аховы здароўя.

Намеснік міністра аховы здароўя Катажына Кацперчык сказала, што выдаткі будуць размеркаваныя на інвестыцыі і мадэрнізацыю медыцынскіх устаноў.

- 10 млрд злотых пойдуць бальніцам, 8 млрд – на інфраструктуру, гэта значыць, на лабараторыі, на даследаванні і развіццё, а таксама на сектар медыцынскай адукацыі і новыя тэхналогіі.

Эксперты падкрэсліваюць, што сродкі НПА павінны ў першую чаргу фінансаваць развіццё лічбавых тэхналогій і кібербяспекі ў сістэме аховы здароўя.

Гадавы бюджэт польскай службы аховы здароўя складае амаль 200 млрд злотых (больш за 46 млрд 720 млн еўра).

Нацыянальны план аднаўлення – гэта праграма па аднаўленні і інвестыцыях у розныя галіны грамадскага жыцця і эканоміку, мэта якой – дапамога членскім краінам ЕС у аднаўленні пасля пандэміі COVID-19. Фінансавыя сродкі для рэалізацыі НПА паступаюць са спецыяльнага фонду Еўрасаюза.

вс

У Польшчы разгледзяць прапанову па ўнясенні ў рэестр даўжнікоў пацыентаў, якія не прыходзяць на прыём да лекараў

07.02.2024 09:54
 У мінулым годзе польскія пацыенты не прыйшлі на прыём у 1 млн 300 тыс. выпадкаў.

Беларусь - у канцы сусветнага рэйтынгу сістэм аховы здароўя

02.05.2024 11:39
На адзін радок вышэй за Беларусь размясцілася Нігерыя (87 месца), ніжэй - Азербайджан (89 радок).