Беларуская Служба

Кіраўнік Мінабароны: Затрыманне жаўнераў за папераджальныя стрэлу на мяжы – недапушчальнае

06.06.2024 09:40
Паводле СМІ, пракуратура абвінаваціла двух польскіх жаўнераў у перавышэнні паўнамоцтваў і стварэнні небяспекі для жыцця іншых людзей.
Польскія салдаты на мяжы з БеларуссюФота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

Мы маем справу з пакараннем жаўнераў, а не з выцягваннем высноваў з прававых недахопаў, так кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі пракаментаваў затрыманне вайскоўцаў, якія зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра з-за супраціву агрэсіўных мігрантаў на мяжы. Яцэк Сявера (Jacek Siewiera) таксама нагадаў, што вайскоўцы, якія падтрымліваюць Памежную службу, прымушаны падпарадкоўваюцца правілам выкарыстання зброі, якія тычацца памежнікаў:

- Жаўнеры служыць на мяжы, на падставе таго, што яны былі афіцыйна прыкамандзіраваны ў Памежную службу і дзейнічаюць у рамках Закона аб Памежнай службе. Між тым, паводле згаданага закона, канкрэтныя паўнамоцтвы, віды зброі і меры прымусу, якія могуць выкарыстоўваць памежнікі, адрозніваюцца ад тых, якімі могуць карыстацца жаўнеры.

Нагадваем, партал Onet паведаміў, што Ваенная паліцыя затрымала трох вайскоўцаў, якія зрабілі папераджальныя стрэлы на мяжы. Паводле СМІ, пракуратура абвінаваціла двух з іх у перавышэнні паўнамоцтваў і стварэнні небяспекі для жыцця іншых людзей.

Здарэнне адбылося ў канцы сакавіка і пачатку красавіка на ўчастку польска-беларускай мяжы ў раёне гарадка Дубічы Царкоўныя.

Кіраўнік Мінабароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш назваў затрыманне вайскоўцаў недапушчальным і запэўніў, што дзеянні Вайсковай паліцыі ў дачыненні да затрыманых будуць высветленыя.

«Жаўнеры, якія ахоўваюць бяспеку дзяржавы, павінны быць упэўненыя, што іх абараняюць законныя працэдуры», – напісаў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны на сайце X.

IAR/аз

Польскі памежнік зноў паранены на граніцы

04.06.2024 11:16
На мінулым тыдні польскі салдат атрымаў нажавое раненне на мяжы з Беларуссю.