Беларуская Служба

Прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы расказаў пра буферную зону

13.06.2024 16:05
За мінулыя суткі Памежная служба Польшчы зафіксавала каля 150 спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю.
-
Прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы падпалкоўнік Анджэй Юзьвяк Foto: PAP/Radek Pietruszka

Апоўначы 13 чэрвеня ў Польшчы пачала дзейнічаць пастанова аб часовай забароне знаходжання ў раёнах, якія знаходзяцца на мяжы з Беларуссю. Прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы падпалкоўнік Анджэй Юзьвяк сказаў, што асноўная мэта забароны – забеспячэнне бяспекі супрацоўнікаў, якія служаць на мяжы.

- Даўжыня буфернай зоны складае каля 60 км, яе шырыня на ўчастку працягласцю каля 43 км – каля 200 м, а на тэрыторыі запаведнікаў – каля 2 км. Галоўная мэта абмежавання – забеспячэнне бяспекі грамадзянаў, супрацоўнікаў Памежнай службы і іншых структур, які нясуць службу на граніцы. А другая мэта – абмежаванне дзейнасці злачынных груп, якія дапамагаюць мігрантам.

Часовая забарона аб знаходжанні ў некаторых раёнах на мяжы з Беларуссю ўведзеная на 90 дзён з магчымасцю прадоўжання.

За мінулыя суткі Памежная служба Польшчы зафіксавала каля 150 спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю.

вс

Апоўначы ў Польшчы пачала дзейнічаць пастанова аб забароне знаходжання ў пагранічнай зоне на мяжы з Беларуссю

13.06.2024 09:31
Пастанова ўведзеная на 90 дзён з магчымасцю прадоўжання.

Польшча перакінула на мяжу з Беларуссю цяжкую тэхніку

13.06.2024 13:09
З актуальнай сітуацыяй на граніцы і прадпрынятых кроках дэпутатаў Сейму Польшчы пазнаёміў намеснік міністра абароны.