Беларуская Служба

Польшча перакінула на мяжу з Беларуссю цяжкую тэхніку

13.06.2024 13:09
З актуальнай сітуацыяй на граніцы і прадпрынятых кроках дэпутатаў Сейму Польшчы пазнаёміў намеснік міністра абароны.
      . 10  2024
Тэхніка Войска Польскага на мяжы з Беларуссю. 10 чэрвеня 2024 года PAP/Wojtek Jargiło

У польскім Сейме адбыліся слуханні, прысвечаныя сітуацыі на польска-беларускай мяжы. З актуальнай сітуацыяй на граніцы і прадпрынятых кроках дэпутатаў пазнаёміў намеснік міністра абароны Цэзары Томчык. У прыватнасці, ён зазначыў, што ў мэтах умацавання мяжы Польшча перакінула туды цяжкую тэхніку.

- На мяжу перакінутая цяжкая тэхніка, у тым ліку дзве роты, на ўзбраенні якіх знаходзяцца БТРы і бронеаўтамабілі. Палепшыліся таксама бытавыя ўмовы вайскоўцаў, для прыкладу, у палявыя палаткі пастаўленыя кандыцыянеры. Больш за тое, на 40% вырасла лічба вучэбных курсаў у параўнанні з мінулым годам. На мяжу дадаткова накіравана 350 салдат і афіцэраў, у якіх ёсць вопыт службы ў стабілізацыйных і міратворчых місіях, напрыклад, у Косаве.

Цэзары Томчык дадаў, што, акрамя войска, якое аказвае дапамогу памежнікам у ахове граніцы, на мяжу таксама перакінутыя тры роты паліцыі.

вс

У Польшчы пачалася вытворчасць верталётаў для Войска Польскага (ФОТА + ВІДЭА)

11.06.2024 18:33
Агульны кошт кантракту складае 1 млрд 905 млн еўра.

Апоўначы ў Польшчы пачала дзейнічаць пастанова аб забароне знаходжання ў пагранічнай зоне на мяжы з Беларуссю

13.06.2024 09:31
Пастанова ўведзеная на 90 дзён з магчымасцю прадоўжання.