Беларуская Служба

З 1 ліпеня Польшча прыпыняе частку льготаў для бежанцаў з Украіны

01.07.2024 08:30
У тым ліку, прыпыняецца аднаразовая дапамога ў памеры 300 злотых для новых бежанцаў з Украіны.
Мяжа Польшчыtwitter.com/Straz_Graniczna

Падаўжэнне часовай абароны і адмена часткі льготаў для грамадзян Украіны – гэта прадугледжваюць папраўкі ў Закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык адзначыў, што семʼі, якія прымаюць украінцаў, больш не будуць атрымліваць фінансавай падтрымкі, якая складала 40 злотых у дзень на чалавека. Выплаты згаданай падтрымкі былі прыпыненая, як сказаў намеснік міністра, з-за шматлікіх злоўжыванняў.

Зараз уцекачы з Украіны, які апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, могуць атрымаць такую падтрымку, але толькі ў месцах калектыўнага размяшчэння.

Таксама прыпыняецца выплата аднаразовай дапамогі ў памеры 300 злотых для новых бежанцаў, кажа віцэ-міністр унутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык(Maciej Duszczyk):

- Новых бежанцаў ужо вельмі мала. Таму працягванне згаданай сістэмы неабгрунтаванае. Аднак, у выпадку нейкага абвастрэння сітуацыі ва Украіне, усе згаданыя інструменты дапамогі можа будзе без праблем нанава запусціць на падставе пастановы кіраўніка МУС.

Нагадваем, закон падаўжае часовую абарону бежанцаў з Украіны да 30 верасня 2025 года і дае ім магчымасць змяніць статус з часовай абароны на часовае пражыванне тэрмінам на тры гады.

У сваю чаргу, дапамогу на дзяцей у памеры 800 злотых бежанцы з Украіны змогуць атрымаць пры ўмове, што іхныя дзеці вучацца ў польскіх школах у стацыянарным рэжыме. Аднак гэтая змена ўступіць у сілу толькі ў 2025 годзе.

IAR/аз

Справаздача Randstad: 59 працэнтаў замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, звязваюць сваю прафесійную будучыню з гэтай краінай

04.06.2024 12:40
Недастатковае веданне польскай мовы – асноўная прычына працы ніжэй за кваліфікацыю ў выпадку кожнага другога замежнага супрацоўніка.