Беларуская Служба

ЗША заклікалі безумоўна вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

03.07.2024 08:57
Заява прымеркаваная да сённяшняга Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дзяржсакратар ЗША Энтані БлінкенФото: martinbertrand.fr/shutterstock

ЗША заклікалі безумоўна вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

«Мы шануем мужнасць 1500 беларускіх палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў палоне проста за спробу рэалізаваць свабоды, якія, як мяркуецца, нясе незалежнасць. Мы заклікаем да іх безумоўнага вызвалення, і нашы думкі з іх блізкімі ў гэты дзень»,

заявіў дзяржсакратар Энтані Блінкен ад імя Злучаных Штатаў Амерыкі з нагоды сённяшняга Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме 1996-га. Да таго часу ён адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

яс/Новы час