Беларуская Служба

Колькасць легалізаваных у Польшчы беларусаў перавысіла 131 тысячу

01.07.2024 10:30
Большасць з іх пражывае ў Мазавецкім ваяводстве (48 тысяч) і Падляскім ваяводстве (15 тысяч).
Беларускі пашпартфота: radyjo.net

Паводле інфармацыі Упраўлення па справах замежнікаў па стане на 31 траўня 2024 года, колькасць беларусаў, якія пражываюць у Польшчы з дзейнымі дазволамі склала 131 318 чалавек. На канец 2023 года ў Польшчы пражывала амаль 119 тысяч грамадзянаў Беларусі, якія ўжо атрымалі дакументы для легальнага знаходжання. У жніўні 2020 года ў Польшчы было 28 тысячаў такіх грамадзянаў Беларусі, нагадвае супольнасць «Беларусы ў Польшчы», якая спасылаецца на звесткі польскага ўпраўлення.

Колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць дзейны від на жыхарства, які дае ім права знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча:

Часовы від на жыхарства – 79 149; Пастаянны від на жыхарства – 41 886; Дадатковая абарона – 7495; Карта рэзідэнта Еўрасаюза – 1331; Статус уцекача – 670; Часовая абарона – 629.
У 2024 годзе прынята на легалізацыю 24 214 заяў (9 264 Ваявода Мазавецкі, 3 946 Ваявода Падляскі, 2 099 Ваявода Вялікапольскі, 1 621 Ваявода Паморскі, 1 662 Ваявода Малапольскі).
За першыя 4 месяцы 2024 года выдадзена 23 409 рашэнняў. З іх 20 238 станоўчых, 2531 адмоўных, 640 перакрыццё спраў.

Пераважная большасць беларусаў атрымліваюць часовы від на жыхарства, звязаны з працай. 58 працэнтаў. Па іншых абставінах – 24 працэнты, з узʼяднаннем сямʼі – 16 працэнтаў, і толькі 2 працэнты – па прычыне вучобы.

Тэрытарыяльнае размеркаванне беларусаў у Польшчы вельмі нераўнамернае. Большасць пражывае ў Мазавецкім ваяводстве (48 тысяч) і Падляскім ваяводстве (15 тысяч). Пры гэтым даволі вялікая колькасць грамадзян пражываюць яшчэ ў чатырох ваяводствах: Паморскім ваяводстве (11,5 тыс.), Вялікапольскім ваяводстве (10 тысяч), Ніжнесілезскім (9,7 тысяч) і Малапольскім (9,5 тысяч).

У асноўным гэта моладзь ва ўзросце 18-34 гадоў. Па гендэрнай прыкмеце: мужчыны (58 працэнтаў), жанчыны (42 працэнты). У перыяд з 9 жніўня 2020 года па 31 траўня 2024 года хадайніцтвы аб прадастаўленні міжнароднай абароны падалі 11 096 грамадзян Беларусі. У 2021-2024 гадах кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў выдаў грамадзянам Беларусі 9 304 рашэнні. 8 970 станоўчы (648 статус бежанца і 8322 міжнародная абарона). 208 спыненняў спраў; 126 адмоўных рашэнняў (45 у гэтым годзе).

аз