Беларуская Служба

Кліматычныя актывісты перакрылі адну з галоўных артэрый Варшавы

07.07.2024 17:05
Арганізацыя «Апошняе пакаленьне» патрабуе, каб 100% сродкаў ад будаўніцтва новых хуткасных дарог і аўтрастрад улады пералічылі на мясцовы грамадскі транспарт.
ВаршаваKristi Blokhin/ Shutterstock

У Варшаве чарговы пратэст кліматычных актывістаў перакрыў вуліцы. Група з пятнаццаці чалавек з арганізацыі «Апошняе пакаленне» села на дарозе на праспекце Віляноўская.

Паліцыя паведаміла, што здарэнне адбылося каля дзесятай гадзіны раніцы. Афіцеры паліцыі былі вымушаныя прымяніць сілу, каб выдаліць актывістаў з дарогі.

Паліцыя падрыхтавала заявы ў суд, каб пакараць удзельнікаў акцыі.

Арганізацыя «Апошняе пакаленьне» патрабуе, каб 100% сродкаў ад будаўніцтва новых хуткасных дарог і аўтрастрад улады пералічылі на мясцовы грамадскі транспарт і на даплаты да штомесячнага праязнога білета коштам 50 злотых (12,5 еўра) на рэгіянальны транспарт па ўсёй краіне.

яс/IAR