Беларуская Служба

Польскі музей запрашае на экскурсію на беларускай мове

10.07.2024 11:10
Удзельнікі вандроўкі адкрыюць для сябе адзін з мікрараёнаў Варшавы, які быў пабудаваны на руінах габрэйскага гета.
Менора ля помніка Героям гета ў варшаўскім мікрараёне МуранаўSzymon Pulcyn/PAP

«Пазнаем яўрэйскі Муранаў» так называецца аўтарская сустрэча з супрацоўніцай Музея гісторыі польскіх габрэяў POLIN Таццянай  Казак, якая падрыхтавала падарожжа ў часе па габрэйскім Муранаве (пол. Muranów). 

Так называецца адзін з варшаўскіх мікрараёнаў, які быў пабудаваны пасля вайны на руінах габрэйскага гета.

Падчас экскурсіі аўтар абяцае паказаць сляды даўняга жыцця і распавесці пра месцы, якія тут калісьці існавалі. Можна будзе даведацца, як выглядае сучаснае жыццё былога яўрэйскага Паўночнага раёна, пазнаёміцца з унікальнай канцэпцыяй жылога раёна Муранаў, адкрыць цікавыя прыклады памяці пра былых жыхароў у форме муралаў.

Важная інфармацыя для ўдзельнікаў. Экскурсія будзе пешай, маршрут - каля двух кіламетраў. Варта апрануць зручны абутак, а на выпадак дажджу, варта мець з сабою парасон і плашч, а ў спякотны дзень - ваду для піцця і галаўны ўбор. Па дарозе экскурсіі будуць сустракацца пагоркі і лесвіцы, інфармуе аўтарка.

Крыніца: MUZEUM HISTORII ŻYDÓW POLSKICH/юл