Беларуская Служба

Распачата следства па факце выкарыстання польскіх агрэгатаў у іранскіх дронах, якія няспынна атакуюць Украіну

18.07.2024 16:14
Іранскія беспілотнікі Shahed 136, якія Расія выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны, выкарыстоўваюць паліўныя помпы вытворчасці дзяржаўнага прадпрыемства WSK – Wytwórnia Sprzętu Komunikacyjnego Poznań Sp. z o.o.
Shahed 136
Shahed 136Фота: shutterstock/Anelo

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк паведаміў, што пракуратура ў Познані вядзе расследаванне аб польскіх запчастак у іранскіх беспілотніках Shahed 136. Следчыя падазраюць, што былі парушаныя правілы экспарту зброі і тэхналогій. Кіраўнік МУС Польшчы лічыць, што гэта магло адбыцца ў выніку абыходу заходні санкцый, накладзеных на РФ:

- Справу распачало Агенцтва ўнутранай бяспекі. Відавочна, што выкарыстання польскіх запчастак – абсалютна непрымальна. Пракуратура правядзе следства, прад'явіць абвінавачанне і праінфармуе аб ходзе справы.

Гэта недапушчальна, аднак з пачатку працы нашага ўрада мы намагаемся ўважліва падыходзіць да ўсіх пытанняў, звязаных з санкцыямі. У мінулыя гады, нягледзячы на ​​гучныя заявы, сістэма была вельмі ліберальная.

Іранскія беспілотнікі Shahed 136, якія Расія выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны, выкарыстоўваюць паліўныя помпы вытворчасці дзяржаўнага прадпрыемства «Завод камунікацыйнага абсталявання – Познань» (WSK – Wytwórnia Sprzętu Komunikacyjnego Poznań Sp. z o.o.), якое належыць Агенцтву прамысловага развіцця Польшчы. Помпы павінна была набыць іранская кампанія па вытворчасці трактароў, але іх усталявалі ў баявыя беспілотнікі.

Нагадаем, надоечы некалькі іранскіх беспілотнікаў заляталі і ў Беларусь, адзін з іх выбухнуў у Гомельскай вобласці.

 iar/эж