Беларуская Служба

Прэм’ер-міністр і міністр абароны сочаць за сітуацыяй, звязанай з глабальным збоем у ІТ-сістэмах

19.07.2024 14:07
У Цэнтральным цэнтры інфармацыйных тэхналогій паведамілі, што дзяржаўнай сістэме Польшчы нічога не пагражае.
     -.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.Фота: PAP/Paweł Supernak

Адпаведныя службы пастаянна інфармуюць прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска аб праблемах, якія ўзнікаюць у выніку збою сістэмы Microsoft. «Пакуль яны носяць абмежаваны характар і не ўяўляюць пагрозы дзяржаўнай бяспецы», – напісаў прэмʼер-міністр у сацсетцы X.

Інфармацыя пра глабальны збой сістэмы Microsoft пачала зʼяўляцца каля дзевяці гадзін паводле польскага часу.
За сітуацыяй, звязанай з глабальным збоем, сочыць і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

- Я спадзяюся атрымаць на бліжэйшым паседжанні Камітэту па нацыянальнай бяспецы справаздачу па дадзеным пытанні. Польшча знаходзіцца ў стане павышанай гатовасці. Гэта звязана з атакамі ў кіберпрасторы, з гібрыднай вайной. Мы сочым за сітуацыяй увесь час, я асабіста на адным з паседжанняў даручыў асабліва пільна сачыць за сітуацыяй.

Інфармацыя пра глабальны збой сістэмы Microsoft пачала зʼяўляцца каля дзевяці гадзін (па польскім часе). У Цэнтры інфармацыйных тэхналогій паведамілі, што дзяржаўнай сістэме Польшчы нічога не пагражае. Гэта звязана з тым, што большасць рашэнняў грунтуецца на ўласнай, незалежнай ІТ-інфраструктуры, а не на воблачных сістэмах, прадастаўленых тэхналагічнымі гігантамі.

IAR/нг

Аварыя ў ІТ-сістэме. Шмат краін свету сутыкаецца з праблемамі

19.07.2024 10:30
Авіяцыйныя і чыгуначныя рэйсы адмяняюцца або затрымліваюцца.