Беларуская Служба

Адкрылася выстава «Іншаземцы ў Варшаўскім паўстанні»

03.08.2024 08:50
Не лічачы лётчыкаў, у паўстанні на сушы змагалася каля 300 іншаземцаў.
.
. PAP/Leszek Szymański

Брытанцы, французы, славакі, грузіны. Прадстаўнікі, у тым ліку, гэтых нацыянальнасцяў 80 гадоў таму ўступілі ў барацьбу за вызваленне Варшавы. Іх лёс прадстаўлены на выставе «Іншаземцы ў Варшаўскім паўстанні», якая адкрылася ў двары Каралеўскага замка ў Варшаве.

Выстава падрыхтавана Упраўленнем нацыянальнай адукацыі Інстытута нацыянальнай памяці. Дырэктар Інстытуту Караль Наўроцкі нагадаў, што паўстанцам спачувалі і вугорцы:

-Венгры адмовіліся ад якой-небудзь дапамогі ў падаўленні Варшаўскага паўстання, больш за тое, яны дапамагалі палякам, мірным жыхарам і жаўнерам. Аднак на гэтай выставе мы таксама маем элементы, якія паказваюць 535-ы славацкі ўзвод, у які ўваходзілі не толькі славакі, але і грузіны, армяне. Мы бачым прыхільнасць да Варшаўскага паўстання саюзніцкіх войскаў, канадцаў, новазеландцаў, брытанцаў, амерыканцаў, мы бачым гісторыю аднаго з французаў.

Аўтар выставы доктар Марта Снарска нагадвае, што, не лічачы лётчыкаў, у паўстанні на сушы змагалася каля 300 іншаземцаў.

Сярод замежнікаў, якія змагаліся ў Варшаўскім паўстанні, былі дэзерціры з Вермахта і частак, якія былі ў калабарацыі з немцамі, уцекачы з лагераў для палонных і працоўных лагераў, а таксама вязні, вызваленыя паўстанцамі. На выставе таксама прадстаўлены пытанні дапамогі пілотаў, у тым ліку, брытанскіх, аўстралійскіх, амерыканскіх і паўднёваафрыканскіх.

Выстава ў Вялікім двары Каралеўскага замка ў Варшаве будзе даступная да 30 верасня.

ав