Беларуская Служба

Польскія ўлады плануюць падтрымаць адмысловым законам стогадовых грамадзян

06.08.2024 14:01
Гаворка ідзе пра закон, які прадугледжвае выплату ганаровай дапамогі пры дасягненні 100-гадовага ўзросту.
.    .
Пенсія. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі ўрад плануе падтрымаць адмысловым законам стогадовых грамадзян. Сёння на пасяджэнні ўрада міністры абмяркоўвалі законапраект, які прадугледжвае выплату ганаровай дапамогі пры дасягненні стогадовага ўзросту. Цяпер гэтая дапамога складае больш за 6 000 злотых (больш за 1 392 еўра), але яна абумоўлена не законам, а традыцыяй, якая існуе ў Польшчы ўжо некалькі дзесяцігоддзяў.

Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Агнешка Дранжкевіч:

- Зараз стогадовыя палякі атрымліваюць грашовую ўзнагароду ў рамках выключэння, то бок кожны раз рашэнне па выплаце згаданых сродкаў павінен прыняць кіраўнік Упраўлення сацыяльнага страхавання. Гэта павінен памяняць адмысловы закон – калі некаму споўніцца сто гадоў, то ён аўтаматычна атрымае адмысловую ўзнагароду, апрача пенсіі, якая з 1 сакавіка бягучага года складае больш за 6 200 злотых(больш за 1 438,5 еўра). Кіраўніцтва Ведамства па справах сям'і і грамадскай палітыкі хоча, каб ганаровыя выплаты мелі пастаянны характар. Гэта азначае, што асобы, якім сто гадоў споўнілася год або два гады таму мелі б права на індэксацыю, паколькі ў 2023 годзе выплаты былі на амаль 1 000 злотых ніжэйшыя, чым цяпер.

IAR/аз

У Польшчы зафіксавана рэкордна нізкае беспрацоўе

23.07.2024 13:49
Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ва Упраўлення па працаўладкаванні, склала 762,2 тыс. чалавек у параўнанні з 776,6 тыс чалавек на месяц раней.