Беларуская Служба

PKP Intercity ўводзіць дадатковыя цягнікі на жнівеньскія доўгія выходныя

07.08.2024 18:15
Польскі перавозчык адкрые 31 дадатковы маршрут з 14 па 18 жніўня.
      PKP Intercity
Экспрэс польскай дзяржаўнай пасажырскай чыгуначнай кампаніі PKP Intercity Shutterstock/Martyn Jandula

Кампанія таксама падоўжыць маршруты дванаццаці цягнікоў. Будуць далучаныя дадатковыя вагоны, а асобныя цягнікі Pendolino і Flirt будуць курсіраваць у здвоеным саставе.

Дадатковыя цягнікі з'явяцца на найбольш папулярных маршрутах, напрыклад, паміж Варшавай і Вроцлавам, Труймястам, Познанню, Кракавам і Ольштынам. Дадатковыя цягнікі таксама будуць курсіраваць па маршрутах паміж Познанню, Калабжэгам і Гдыняй, а таксама Вроцлавам і Шчэцінам.

У сваю чаргу будуць падоўжаныя маршруты, між іншым, цягніка IC Włókniarz, які курсіруе кожны дзень па маршруце Лодзь-Шчэцін - гэтым разам ён будзе ісці аж да Свінавуйсця.

Траса цягніка IC Boznańska, які злучае Кракаў і Вроцлаў, будзе падоўжаная да Познані.

Пасажыры, якія едуць з Любліна, змогуць на цягніку IC Noteć даехаць праз Варшаву ў горад Піла.

яс