Беларуская Служба

Надзвычайнае становішча і нарада ў Пуціна. Замежныя войскі акупуюць Расію

08.08.2024 08:21
Уладзімір Пуцін склікаў пазачарговую нараду кіраўнікоў службаў, а ўлады Курскай вобласці ўвялі надзвычайнае становішча.
,   .
Суджа, Курская вобласць РФ.Типичный Курск/Telegram

Два дні ўкраінскія ўзброеныя сілы знаходзяцца ў Расіі і занялі невялікую частку яе тэрыторыі, паведамляюць СМІ.  Украінскі бок не каментуе сітуацыю.

Улады Курскай вобласці РФ абвясцілі надзвычайнае становішча. Гэта звязана з наступам украінскіх войскаў на тэрыторыю РФ

«Каб супрацьстаяць наступствам прысутнасці замежных войскаў у нашым рэгіёне, я вырашыў увесці надзвычайнае становішча», – напісаў у Telegram губернатар Курскай вобласці Аляксей Смірноў.

Раней у сувязі з сітуацыяй у Курскай вобласці Уладзімір Пуцін склікаў пазачарговую нараду кіраўнікоў устаноў, адказных за дзяржаўную бяспеку.


. .

Журналісты «Радыё Свабода» апублікавалі спадарожнікавы здымак, на якім нібыта бачныя разбурэнні на памежным пераходзе Суджа ў Курскай вобласці Расіі.

Паводле розных звестак, украінскія войскі перайшлі межы РФ і занялі тры вёскі ў Курскай вобласці. Паведамлялася, што каля 400 украінскіх вайскоўцаў на цяжкай тэхніцы ўвайшлі ў Курскую вобласць. Расійскія  прапагандысты паведамілі, што транзітная газаперапампавальная станцыя ў Курскай вобласці перайшла пад кантроль ВСУ. Таксама ўкраінцы ўзялі пад кантроль горад Суджа.
Існуюць розныя гіпотэзы адносна таго, якія менавіта тэрыторыі былі занятыя ўкраінскімі войскамі. Паводле расійскіх блогераў, яны наступалі і акопваліся на акупаваных тэрыторыях. Спрабавалі кантраляваць і мясцовую трасу.

Мэта — паказаць слабасць Расіі

Мэта гэтай акцыі – паказаць слабасць Расійскай Федэрацыі як дзяржавы – кажа палітолаг з Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту і Інстытуту Цэнтральнай Еўропы ў Любліне доктар Анджэй Шабачук.

— Ні расійская выведка, ні памежныя службы не змаглі спыніць гэтую атаку. Мы бачым, што ўкраінцы колькасцю каля чатырохсот чалавек з цяжкай тэхнікай зайшлі ўглыб на дзесяць  кіламетраў у Расійскую Федэрацыю. Некаторыя з войскаў на месцах, якія павінны былі абараняць гэтыя памежныя раёны, у тым ліку кадыраўцы ўцяклі і ў страху разбегліся. Такіх прыкладаў, якія проста дыскрэдытуюць расійскую армію, шмат, — кажа палітолаг.

Пакуль падобныя акцыі на тэрыторыі РФ ладзілі расійскія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны.

Дзярждэп ЗША: Украіна нас не папярэджвала

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Мэцью Мілер заявіў, што ЗША не атрымлівалі ад Украіны ніякіх папярэджанняў аб якіх-небудзь аперацыях у Курскай вобласці Расіі. І дадаў, што  «няма нічога незвычайнага ў тым, што Украіна не інфармуе нас аб сваёй дакладнай тактыцы перад яе рэалізацыяй».

«Гэта вайна, якую яны вядуць. Мы ім даем сродкі, кансультуем. Але што тычыцца штодзённай тактыкі, штодзённых удараў, то мы з імі маем зносіны, то не. І гэта, дарэчы, каб яны самі прымалі адпаведныя рашэнні», — сказаў ён.
 
Прэс-сакратар Дзярждэпу невыразна адказаў на пытанне, ці парушаюць меркаваныя дзеянні ўкраінскіх узброеных сілаў у Курску забарону ЗША на нанясенне ўдараў амерыканскай зброяй па тэрыторыі Расіі, падкрэсліўшы, што палітыка Вашынгтона ў гэтым пытанні не змянілася.

«Я адкажу так. Нічога не змянілася ў нашай палітыцы, і тыя дзеянні, якія яны  цяпер робяць, не парушаюць нашу палітыку», - сказаў Мілер на брыфінгу.

Паводле pravda.com.ua/вх