Беларуская Служба

Польшча з'яўляецца лідарам у Еўропе ў лячэнні СМА — спінальнай мышачнай атрафіі

08.08.2024 16:15
Польшча займае лідзіруючыя пазіцыі ў лячэнні пацыентаў са спінальнай мышачнай атрафіяй, або СМА. Гэта рэдкае генетычнае захворванне, якое прыводзіць да інваліднасці. Жнівень - месяц інфармаванасці аб СМА.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneDarkoStojanovic/CC0 Public Domain/pixabay

Неўролаг, прафесар Анна Костэра-Прушчык (Anna Kostera-Pruszczyk) з Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта падкрэсліла, што ў Польшчы існуе праграма скрынінга нованароджаных і даступныя тры эфектыўныя метады лячэння, якія значна палепшылі жыццё пацыентаў з 2019 года.

«Мы бачым, што тэрапія эфектыўная, што польскі план лячэння, які ўвесь час развіваецца і развіваецца, з'яўляецца сучаснай праграмай, але таксама адной з найлепшых у Еўропе. Мы лечым ужо больш за 90 працэнтаў пацыентаў са СМА ў нашай краіне, ва ўсіх узростах. У гэтым годзе з'явілася магчымасць лячэння і для цяжарных жанчын. У нас ужо ёсць першае дзіця, якое нарадзілася ад маці са СМА», — дадала прафесар Анна Костэра-Прушчык.

Агата Спала-Закжэўска хварэе на СМА і перасоўваецца ў інвалідным вазку. Больш за 4 гады выкарыстоўвае сучасныя метады лячэння. Як яна падкрэслівае, дзякуючы тэрапіі яе жыццё кардынальна змянілася.

«Я значна мацнейшая, чым была, — кажа Агата Спала-Закшэўска, — некаторыя функцыі вярнуліся да мяне. Я, напрыклад, магу вышэй падняць рукі, я больш самастойная. Я лепш дыхаю, гавару гучней і менш стамляюся. Ёсць шмат элементаў, якія паказваюць, што гэтыя лекі дзейнічаюць».

Спінальная мышачная атрафія - цяжкае рэдкае захворванне, пры якім з-за генетычнага дэфекту паступова адміраюць нейроны спіннога мозгу, якія адказваюць за скарачэнне і расслабленне цягліц. Хвароба можа прывесці да частковага або поўнага паралічу. У свеце лячэнне праходзяць каля 15 тысяч пацыентаў, з іх 5 % у Польшчы. Штогод у Польшчы нараджаецца прыкладна 45-55 дзяцей са спінальнай мышачнай атрафіяй.

IAR/вх