Беларуская Служба

У ліпені інфляцыя ў Польшчы склала 4,2 працэнта

14.08.2024 14:05
У сваю чаргу эканамічны рост у Польшчы ў другім квартале склаў на 3,2 працэнта.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў ліпені былі вышэйшыя за аналагічны перыяд мінулага года на 4,2 працэнта, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Паказчыкі супадаюць з папярэдняй, хуткай ацэнкай упраўлення.

Себасцьян Сайнуг(Sebastian Sajnóg) з Польскага эканамічнага інстытута сказаў, што ліпеньская інфляцыя была часткова выкліканая размарожваннем коштаў энерганосьбітаў:

- Цягам бліжэйшых месяцаў інфляцыя будзе ўтрымлівацца на прыблізным узроўні. Напрыканцы года, хутчэй за ўсё, яна не перавысіць 4,5 працэнта. Рост з’яўляецца вынікам частковага размарожвання цэнаў энергіі і газу. Дадаткова надалей выразна растуць цэны паслугаў – на 6,1 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Эканаміст дадаў, што прагнозы паказваюць на стабілізацыю цэн на прадукты харчавання і энерганосьбіты:

- Гэта паспрыяе ніжэйшай інфляцыі. Тэндэнцыю пацвярджаюць таксама дадзеныя НПБ. Зараз прагнозы кампаніяў, адносна ўласных цэнаў і імпартаванай сыравіны - нізкія. Гэта, у сваю чаргу, будзе спрыяць стабілізацыі інфляцыі.

Нагадваем, у чэрвені гэты паказчык складаў 2,6 працэнта.



У сваю чаргу эканамічны рост у Польшчы ў другім квартале склаў на 3,2 працэнта. У першым квартале ВУП вырас на 2 працэнты.

Эканамістка Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska) з PKO Bank Polski мяркуе, што моцны рост спажывання, хутчэй за ўсё, працягнецца:

- Калі гаворка ідзе пра другое паўгоддзе, то мы прагназуем лепшы вынік. Спажыванне павінна надалей расці падобнымі тэмпамі – гэта дзякуючы росту зарплатаў. Таксама інвестыцыі маюць шанец на станоўчы вынік дзякуючы падтрымцы сродкаў з Нацыянальнага плана аднаўлення.

Аналітыкі чакаюць, што на працягу 2024 года эканамічны рост у Польшчы складзе прыкладна 3 працэнты. У наступным годзе ён можа паскорыцца да 4,3 працэнта.

IAR/аз

Эканамісты аналізуюць, ці польская эканоміка гатовая да 35-гадзіннага працоўнага тыдня

13.08.2024 14:02
Некаторыя органы мясцовай улады ў Польшчы эксперыментуюць з 35-гадзінным працоўным тыднем.