Беларуская Служба

Самалёт Wizz Air здзейсніў аварыйную пасадку ў Варшаве з-за стану здароўя пілота

19.08.2024 09:23
Аварыйная пасадка самалёта каманіі Wizz Air адбылася ў варшаўскім аэрапорце імя Шапэна.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Tupungato/shutterstock

Самалёт, на борце якога знаходзіліся амаль 200 чалавек, прызямліўся ў суправаджэнні пажарных машын і машын хуткай дапамогі. Небяспекі для пасажыраў не было.

Інфармацыю пра здарэнне пацвердзіў Пётр Рудзкі (Piotr Rudzki) з прэс-службы аэрапорта. Паводле яго слоў, каля сёмай гадзіны раніцы самалёт Wizz Air, які ляцеў у Ларнаку на Кіпры, быў вымушаны вярнуцца ў Варшаву.

«Пасадка прайшла бяспечна, асаблівай пагрозы не было», — сказаў Пётр Рудзкі.

Прычынай аварыйнай пасадкі стала непрытомнасць пілота.

IAR/вх