Беларуская Служба

Змены ў раскладзе польскай чыгункі: новы маршрут паміж Лоддзю і Беластокам

19.08.2024 15:34
З верасня ў раскладзе PKP Intercity ў Польшчы будуць змены. Некаторыя злучэнні польскай чыгункі стануць больш хуткімі, а некаторыя ўчасткі трас будуць увогуле закрытыя.
.
.Foto: Shutterstock/Mariola Anna S

PKP Intercity паведамляе пра змены ў раскладзе руху, якія ўступяць у сілу 1 верасня.

Прыемныя навіны для пасажыраў, якія карыстаюцца зносінамі паміж Лоддзю і Беластокам. Перавозчык адкрые новае спалучэнне па гэтым маршруце. Цягнік пройдзе яго за дзве гадзіны пяцьдзясят хвілін.

Таксама зменшыцца час у дарозе па маршруце Варшава-Шчэцін. Цягнік пад назвай Sedina пераадолее шлях ад сталіцы да Шчэціна за 4 гадзіны 32 хвіліны, што прыкладна на паўгадзіны менш, чым цяпер.

Час па маршруце да Варшавы з Познані - 2 гадзіны 18 хвілін. Падобны час у дарозе будзе і ў цягніка па маршруце Варшава - Познань - Шчэцін.

У вераснёўскім раскладзе захаваюцца высакахуткасныя злучэнні па маршруце Варшава - Труймяста. Час у шляху - дзве гадзіны дваццаць пяць хвілін.

Дарога з Варшавы да Вроцлава таксама зойме менш часу. Гаворка ідзе пра злучэнне EIC Lech. Цягнік будзе курсіраваць праз Познань, што дазволіць скараціць час у дарозе паміж сталіцамі Вялікапольскага і Ніжнесілезскага ваяводстваў - 1 гадзіна 18 хвілін.

З 1 верасня спыняецца рух цягнікоў па маршрутах Лембарк - Слупск, Астравец -Свентакшыскі - Сандамеж. На гэтых участках чыгуначнікі ўвядуць зменны аўтобусны транспарт.

IAR/вх