Беларуская Служба

Пажар і выбух у жылым доме ў Познані. Дапоўнена: загінулі двое пажарнікаў

25.08.2024 08:30
З жылога дома эвакуіравалі 10 чалавек. 
    100 .
У гашэнні пажару ўдзельнічалі 100 пажарнікаў.Фота: PAP/Jakub Kaczmarczyk
14 чалавек пацярпелі ў выніку начнога пажару ў чатырохпавярховым жылым доме на вуліцы Крашэўскага ў Познані. Працягваецца пошук двух пажарнікаў. Падчас тушэння пажару адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі адзінаццаць пажарных і трое мірных жыхароў – двое прахожых, якія праходзілі міма і адзін, які знаходзіўся ў будынку. Сувязь з двума пажарнымі, якія знаходзіліся ў падвале ў момант выбуху, была страчаная.
З жылога дома эвакуіравалі 10 чалавек. «Працягваюцца работы па тушэнні пажару і інтэнсіўныя пошукі двух пажарных. Пажар узяты пад кантроль і ліквідаваны», – сказалі ў Дзяржаўнай пажарнай службе. У тушэнні пажару ўдзельнічала 100 супрацоўнікаў пажарнай службы і 26 адзінак выратавальнай тэхнікі.
ДАПОЎНЕНА:
Вядома ўжо афіцыйна, што двое пажарных, якіх з раніцы шукалі ў жылым доме ў Познані, дзе ўначы адбыўся выбух і пажар, загінулі.

Спачуванні сем'ям трагічна загінуўшых выказаў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Веслаў Лесьнякевіч (Wiesław Leśniakiewicz), які прыбыў на месца выратавальнай акцыі. «Гэта вялізная трагедыя, — адзначыў намеснік кіраўніка МУС.

- Двое пажарнікаў загінулі, ратуючы жыццё іншых. Гэта былі вопытныя ратаўнікі. Загінуў наш 34-гадовы калега з 12-гадовым стажам, 33-гадовы калега з 11-гадовы стажам працы. Двое дзяцей засталіся сіротамі. Гэта трагедыя для нас усіх. Гэтыя пажарныя аддалі жыццё, спрабуючы ратаваць іншых.

Спачуванні сем'ям выказаў і прэм'ер-міністр Дональд Туск. 
IAR/нг