Дэмаграфічны крызіс у Польшчы ўзмацняецца. Пра гэта сведчаць апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення краіны, паводле якіх у чэрвені ў Польшчы нарадзілася толькі 19 тысяч дзяцей. Гэта прыкладна на 2,7 тыс. менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Больш за тое, тэндэнцыя да зніжэння працягваецца гадамі.
Статыстыка няўмольная. Колькасць народжаных за год - 259,7 тыс. «Гэта самы нізкі паказчык з часоў Другой сусветнай вайны», - пішуць на партале 300 Gospodarka.pl. Тэндэнцыя зніжэння захоўваецца ўжо сем гадоў. Для параўнання, у 2017 годзе нарадзілася 403,7 тыс. дзяцей.
Узровень нараджальнасці ў Польшчы імкліва падае, у той час як розныя ўрады Польшчы выдзяляюць усё больш сродкаў на сямейную палітыку.
За апошняе дзесяцігоддзе бюджэтныя выдаткі на падтрымку сям'і ў Польшчы павялічыліся больш чым у шэсць разоў - з прыкладна 14 мільярдаў злотых у 2015 годзе да амаль 90 мільярдаў злотых (больш за 22 млрд еўра) сёлета.
эж