Гандляры з буйнога гандлёвага цэнтра «Марывільска 44» у Варшаве з надзеяй глядзяць у будучыню. Пасля больш чым трохмесячнага перапынку, выкліканага пажарам цэнтра яны вярнуліся да працы.
Сёння адкрыўся часовы гандлёвы цэнтр - гэта кантэйнеры, размешчаныя на паркоўцы непасрэдна каля згарэлага аб'екта. Як паведамілі Польскаму радыё гандляры, яны могуць разлічваць на зніжаную арэнду да канца года. Адзін з прадаўцоў сказаў, што гэта менш на 8 тысяч злотых ($2 тыс.) у месяц.
Пажар гандлёвага цэнтра «Марывільска 44» адбыўся сёлета 12 мая. Яго прычыны пакуль высвятляюцца. Страты ацанілі ў 111 мільёнаў злотых (каля $30 млн.)
Цэнтр чакае рэканструкцыя. Гэта павінна адбыцца на працягу паўтара года. Да гэтага часу гандаль будзе весціся ў часовым гандлёвым мястэчку.
яс