Беларуская Служба

Польскія вайскоўцы завяршылі пошук неапазнанага аб'екта, які ўляцеў у польскую паветраную прастору

05.09.2024 14:02
Аб'ект не быў знойдзены, паведаміла Аператыўнага камандаванне родаў войск Узброеных сіл Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Завяршыліся пошукі неапазнанага аб'екта - верагодна, беспілотніка, які некалькі дзён таму ўляцеў у паветраную прастору Польшчу з боку Украіны.

Намеснік прэс-сакратара Аператыўнага камандавання родаў войск Узброеных сіл Польшчы маёр Эва Златніцка(Ewa Złotnicka) паведаміла, што аб'ект не быў знойдзены:

- Учора завяршыўся пошук неапазнанага аб’екта на вызначанай тэрыторыі. Аб’ект не быў знойдзены.

26 жніўня, хутчэй за ўсё, беспілотнік-камікадзэ «Шахед» перасек польскую паветраную прастору і праз нейкі час знік з радараў. Першапачаткова вайскоўцы меркавалі, што ён мог упасці ў Люблінскім ваяводстве. Пошукі вяліся на зямлі і з паветра.

IAR/аз

Генерал Полька: Збіванне расійскіх ракет, якія пагражаюць Польшчы, над Украінай павінна быць стандартам

03.09.2024 13:01
Паводле былога камандзіра спецпадраздзялення GROM, адсутнасць рэакцыі з боку Польшчы - гэта таксама пасыл Крамлю.