Беларуская Служба

Беспілотнік памерам з тэрмас прадстаўлены на абаронным кірмашы ў Кельцах

06.09.2024 09:05
Гэта апошняя прапанова кампаніі WB Electronic, якая спецыялізуецца на беспілотных сістэмах.
 X-Fronter
Дрон X-Fronterfoto: wbgroup

Дрон памерам з тэрмас, які важыць каля кілаграма і змесціцца ў кішэні мундзіру або заплечніку. Гэта апошняя прапанова кампаніі WB Electronic, якая спецыялізуецца на беспілотных сістэмах. Фірма з Ажарава Мазавецкага прадстаўляе сваю прадукцыю на выставе абароннай прамысловасці ў Кельцах. Два гады таму яна паказала прататып.

Сёння – запэўнівае Рэмігіюш Вільк з дэпартаменту электроннай сувязі WB – беспілотны лятальны апарат гатовы да ўвядзення ў Войска Польскае. Беспілотнік можа выкарыстоўвацца салдатамі для назірання за мясцовасцю або для барацьбы з ворагам:

-Асноўным модулам з'яўляецца назіральны модул. Могуць гэта быць дзве дняўныя камеры, можа быць дняўная і тэрмавізар, можа быць толькі тэрмавізар. Гэта таксама можа быць ударны модул. То бок камеру мы мяняем на выбухоўку. Такім чыным пры дапамозе такога непрыкметнага дрону, які нясе адзін жаўнер, можна знішчыць нават бронемашыну.

X-Fronter, так афіцыйна называецца персанальны беспілотнік, таксама можа выкарыстоўвацца салдатамі ў якасці элемента для пазначэння мэты для бою або ў якасці лятучай ракеты. Таксама вытворца плануе аб'яднаць беспілотнікі ў групу для стварэння баявога роя. У такім выпадку частка беспілотнікаў можа выкарыстоўвацца для назірання, а астатнія - пры замацаванні на іх карыснай нагрузкі - у якасці баявых міні-дронаў для барацьбы з артылерыяй праціўніка.

Максімальная хуткасць X-Fronter складае 60 кіламетраў у гадзіну. Дрон узлятае на вышыню да 300 метраў і можа знаходзіцца ў паветры 40 хвілін.

ав