Беларуская Служба

У нядзелю распачынаюцца Х Дні ўкраінскай музыкі

06.09.2024 14:40
У Варшаве адбудуцца тры канцэрты з творамі ўкраінскіх артыстаў.
.
..

У гэтую нядзелю ў Канцэртнай студыі Польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага распачынаюцца Х Дні ўкраінскай музыкі.

Прагучаць кампазіцыі Валянціна Сільвестрава і Віктара Косенкі. Місія фестывалю — папулярызацыя ўкраінскай класічнай музыкі ў Польшчы, кажа мастацкі кіраўнік мерапрыемства Раман Рэваковіч.

-Я будую польска-ўкраінскія масты ўжо больш за 40 гадоў. Я папулярызую польскую музыку ва Украіне, і ўкраінскую ў Польшчы. Я цяпер знаходжуся ў Кіеве. Гэта вельмі цікавая музыка, гэта незвычайныя музычныя традыцыі. Гэта багатыя традыцыі, разнастайны музычны фундамент. Ён адбіваецца рэхам у свеце прафесійнай музыкі. З ім варта знаёміцца, варта, каб ён гучаў у Польшчы.

У нядзелю зайграе Chromatophonic Trio. 10 верасня Camerata Silesia пад кіраўніцтвам Ганны Шостак выканае ўкраінскія творы харавой музыкі XVII стагоддзя — творы Максіма Беразоўскага і Дзмітрыя Бартнянскага. У фінале - 13 верасня - выступіць Нацыянальны ансамбль салістаў "Кіеўская камерата".

ав