Беларуская Служба

У Варшаве адкрылі «Нацыянальнае чытанне». Сёлета чытаюць славуты твор Славацкага

07.09.2024 14:02
Акцыя «Нацыянальнае чытанне» праводзіцца з 2012 года, заўсёды пад патранатам прэзідэнта і яго жонкі. 
        .
Прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкаю падчас акцыі "Нацыянальнае чытанне". Фота: PAP/Rafał Guz

Сёлетняе «Нацыянальнае чытанне» – пра змаганне за дзяржаўную незалежнасць. У якасці літаратурнага твору абраны «Кардыян» Юліўша Славацкага.

Прэзідэнт Анджэй Дуда, адкрываючы мерапрыемства ў Саскім парку ў Варшаве (Ogród Saski), сказаў, што твор палемізуе з тэндэнцыяй месіянізму, папулярнай у эпоху рамантызму.

- Праз свайго героя Славацкі заклікае суайчыннікаў, каб яны актыўна змагаліся за свабоду. Гэта ўжо не месіянізм, аб чым гавораць некаторыя крытыкі. Твор нават палемізуе з месіянізмам Міцкевіча, ідучы ў напрамку барацьбы, актыўнага змагання, а не толькі ахвяравання сябе. Важна змагацца да пераможнага канца. Усё пасвяціць мэце, якой з’яўляецца адраджэнне дзяржавы – Рэчы Паспалітай.

Дэкламацыя драмы Юліўша Славацкага адбылася, між іншым, на сцэне ў Саскім садзе. Прагучаў пачатак твора, калі сатана рыхтуецца завалодаць новым, 19-ым стагоддзем.

Акцыя «Нацыянальнае чытанне» праводзіцца з 2012 года, заўсёды пад патранатам прэзідэнта і яго жонкі. Таксама прэзідэнцкая пара чытае фрагмент літаратурнага твора, выбранага на дадзены год.

IAR/нг


Нацыянальнае чытанне. «Кожны беларускі перакладчык задумваўся, чаму так мала перакладаў Славацкага»

07.09.2024 07:13
Сёння ў Польшчы праходзіць штогадовая акцыя Нацыянальнага чытання. На бягучы год была абраная драма Юліўша Славацкага «Кардыян».