Беларуская Служба

Пачынаюцца Х Дні ўкраінскай музыкі

08.09.2024 10:01
Падчас трох канцэртаў у Варшаве прагучаць творы ўкраінскіх кампазітараў.
Х Дні ўкраінскай музыкіскрыншот

У Варшаве пачынаюцца Х Дні ўкраінскай музыкі. Падчас трох канцэртаў у Варшаве прагучаць творы ўкраінскіх выканаўцаў. Сёння ўвечары (19.00) у Канцэртнай студыі Польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага «Chromatophonic Trio» выканае творы двух кампазітараў - Валянціна Сільвестрава і Віктара Косенкі.

10 верасня Camerata Silesia пад кіраўніцтвам Ганны Шостак выканае ўкраінскія творы харавой музыкі XVII стагоддзя - творы Максіма Беразоўскага і Дзмітрыя Бартнянскага.

У фінале 13 верасня выступіць Нацыянальны ансамбль салістаў «Кiеўская камерата».

Медыйнымі патронамі фестывалю з’яўляюцца Польскае радыё для замежжа і Польскае радыё для Украіны.

IAR/аз

У нядзелю распачынаюцца Х Дні ўкраінскай музыкі

06.09.2024 14:40
У Варшаве адбудуцца тры канцэрты з творамі ўкраінскіх артыстаў.