Беларуская Служба

Праз Віслу ў Варшаве можна прайсці пехатой. Такой нізкай вады яшчэ не было

10.09.2024 11:02
З-за адсутнасці дажджоў і высокай тэмпературы паветра ўзровень вады доўгі час зніжаўся.
 .
Вісла высыхае.Фота: PAP/Leszek Szymański

20 сантыметраў – такая максімальная глыбіня ракі Віслы ў Варшаве. Рэкордна нізкі ўзровень вады зафіксаваны на станцыі Варшава-Бульвары. Аднак жыхарам горада не прыходзіцца турбавацца аб тым, што ў кранах скончыцца вада.

«Папярэдняе самае нізкае вымярэнне ў 26 сантыметраў было зафіксавана падчас летняй і асенняй засухі ў 2015 годзе», — паведамляе Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі на сайце Х.

З-за адсутнасці дажджоў і высокай тэмпературы паветра ўзровень вады доўгі час зніжаўся. У бліжэйшы час чакаецца паляпшэнне сітуацыі. Ноччу ў сталіцы пайшоў дождж.

Вымярэнні ў гэтым месцы праводзяцца з 1951 года.

IAR/нг