Беларуская Служба

Прыпынены рух цягнікоў паміж Чэхіяй і Польшчай

15.09.2024 16:02
Гэта ж тычыцца мясцовых і рэгіянальных спалучэнняў паміж Сілезскім, Ніжнесілезскім і Апольскім ваяводствамі.
Ілюстрацыйны здымакFoto: PAP/Krzysztof Cesarz

У нядзелю быў прыпынены да далейшага паведамлення рух пасажырскіх цягнікоў паміж Чэхіяй і Польшчай  - паведаміла PKP Intercity. Міжнародныя цягнікі, якія ідуць з Польшчы ў Чэхію, спыняюцца на станцыях Зэбжыдавіцы і Халупкі.

Пасажырскі чыгуначны рух на мяжы паміж Чэхіяй і Польшчай прыпынены а 4.30 да далейшага паведамлення ў звязку з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. PKP Intercity інфармуе пасажыраў аб магчымасці падачы скаргаў.

Шматлікія чыгуначныя шляхі размытыя, мы не можам весці па іх рух, заявіў у нядзелю ў Нысе (Апольскае ваяводства) міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак. У асноўным гэта тычыцца мясцовых, рэгіянальных і міжрэгіянальных спалучэнняў паміж Сілезскім, Ніжнесілезскім і Апольскім ваяводствамі - дадаў ён.

Кіраўнік Міністэрства інфраструктуры падкрэсліў, што кожны, хто хоча праверыць магчымасць аўтамабільнага або чыгуначнага спалучэння,  павінен кіравацца дакладнымі абвесткамі дзяржаўных службаў і карыстацца аўтарызаванымі профілямі дзяржаўных ведамстваў.

PAP/юл