Беларуская Служба

У архівах Польскага радыё захоўваюцца ўспаміны пра дзень, калі савецкія войскі ўвайшлі ў Польшчу

17.09.2024 10:40
85 гадоў таму Чырвоная Армія, выконваючы сакрэтныя палажэнні пакта Молатава-Рыбентропа, перайшла польскую мяжу.
Адольф Гітлер і Іосіф СталінFoto: Polskie Radio

 Гэта быў «удар у спіну», які канчаткова спыніў польскія надзеі на перамогу ў абарончай вайне.

У архівах Польскага радыё захоўваюцца ўспаміны пра дзень, калі савецкія войскі ўвайшлі ў Польшчу. Ганна Рудзіньска ў той час жыла ў Львове і, як успамінала праз гады, пра савецкую агрэсію даведалася з радыё.

Спачатку быў інфармацыйны хаос і ніхто, у тым ліку і салдаты, не ведаў, што рабіць. Сітуацыя ўскладнялася яшчэ і загадам галоўнакамандуючага змагацца з саветамі толькі ў выпадку адкрыцця агню або спробы раззбраення з боку саветаў. Паколькі Рыдз-Сміглы таксама загадаў войскам адысці з усходу Польшчы да румынскай мяжы, некалькі атрадаў супраціўляліся саветам. Вось як успамінаў Ян Карскі сустрэчу першых савецкіх войск у Тарнопалі:

-Я гэта памятаю, як сёння. Натоўпы, раскіданыя людзі, а насупраць набліжаецца нейкая адзінка. Чым бліжэй, тым лепш відаць: танкі, нейкае войска. І тады праз мегафон нейкі голас на кепскай польскай мове кажа: што ўраду няма, што геройская савецкая армія прыходзіць польскай на дапамогу, каб разам ваяваць супраць германцаў. Будзем змагацца разам, бо ўраду няма.

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўшануе памяць ахвяр савецкай агрэсіі супраць Польшчы ў 1939 годзе. Прэзідэнт ускладзе вянок да Помніка загінуўшым і забітым на Усходзе.

ав