Беларуская Служба

Будзе прызначаны ўпаўнаважаны ўрада ў пытаннях адбудовы гаспадаркі пасля паводкі

20.09.2024 09:22
Пра запланаванае прызначэнне паўнамоцнага прадстаўніка прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў падчас пасяджэння крызіснага штаба ва Уроцлаве.
Poziom Odry w Nowej Soli.
Poziom Odry w Nowej Soli.PAP/Lech Muszyński

Кіраўнік урада падкрэсліў, што маштабы рэканструкцыі пасля паводкі будуць перавышаць кампетэнцыю асобных міністэрстваў, таму неабходна прызначыць чалавека, які будзе каардынаваць працу.

Прэм'ер-міністр таксама паведаміў аб дапамозе, якая рыхтуецца аграрыям, чые гаспадаркі пацярпелі ад паводкі. Ён падкрэсліў, што асабліва патрэбна падтрымка ўласнікам невялікіх гаспадарак. Падрыхтоўкай гэтай дапамогі будзе займацца Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Цяпер хваля паводкі праходзіць праз Вроцлаў. Паводле прагнозаў Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі, узровень вады можа дасягнуць 645 сантыметраў. Проціпаводкавыя набярэжныя выконваюць сваё прызначэнне, вада не заходзіць у горад.

Любускі ваявода абвясціў трывогу з нагоды паводкі на частцы ваяводства. 

У пацярпелых ад паводкі раёнах працуюць 20,5 тыс. паліцэйскіх і 19 тыс. вайскоўцаў. Армія ўжо падключылася да аперацыі "Фенікс", гэта значыць аднаўлення разбураных тэрыторый.

Колькасць ахвяр паводкі не павялічылася, іх сямёра. Адзін чалавек знаходзіцца ў вышуку.

З пачатку паводкі на падтопленых тэрыторыях пацверджана 13 выпадкаў марадзёрства.

Еўрасаюз выдзеліць краінам, якія пацярпелі ад паводкі, 10 мільярдаў еўра на ліквідацыю наступстваў стыхіі. Пра гэта заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падчас візіту ва Вроцлаў. Палова гэтай сумы будзе выдзелена Польшчы, а астатняя частка — Чэхіі, Аўстрыі і Славакіі.

IAR/вх