Беларуская Служба

Урад гарантуе, што ўсім ахвярам паводкі будзе дзе жыць

21.09.2024 10:33
Акрамя грошай на бягучыя выдаткі пацярпелыя змогуць разлічваць і на падтрымку ў аднаўленні жылля.
 ,  ,  -
Дональд Туск, Томаш Сямоняк, Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Maciej Kulczyński

Не ўсе пацярпелыя ад паводкі змогуць хутка вярнуцца ў свае дамы. Аднак ва ўрадзе запэўніваюць, што ўсім будзе дзе жыць.

Прэм’ер-міністр Дональд Туск на паседжанні ўрадавага крызіснага штабу ва Уроцлаве заявіў, што на аднаўленне дамоў патрэбны час:

- З першага дня паводкі я чую роспач і гора пацярпелых ды пытанні: дзе мы будзем жыць? Вядома, што бліжэйшыя тыдні ў вашых дамах будзе не магчыма жыць. Мы ўсім забяспечым дах над галавой, але вядома - гэта не ваш уласны дом. Я разумею, калі хто кажа, што не хоча пакідаць свой дом. Аднак некаторым з вас прыйдзецца вяртацца дадому толькі праз нейкі час.

Ва ўрадзе запэўніваюць, што пацярпелыя ад паводкі атрымаюць дзяржаўную падтрымку. Акрамя грошай на бягучыя выдаткі пацярпелыя змогуць разлічваць і на падтрымку ў аднаўленні жылля. На гэтыя мэты пацярпелы зможа атрымаць да 200 тысяч злотых.

яс