Беларуская Служба

Прэм'ер заклікае не адмяняць адпачынку, запланаванага ў раёнах, якія пацярпелі ад паводкі

22.09.2024 11:02
Адмененая бронь прыводзяць да фінансавых страт у рэгіёне, які змагаецца з паводкай.
-        .
Прэм'ер-міністр Дональд Туск падчас пасяджэння крызіснага штабу ва Уроцлаве.Фота: PAP/Maciej Kulczyński

Прэм’ер-міністр Дональд Туск звяртаецца да жыхароў Польшчы з просьбай не адмяняць непрадумана адпачынку на поўдні краіны. Кіраўнік урада звярнуў увагу на тое, што многія турыстычныя месцы не былі затопленыя, яны могуць прыняць кліентаў.

Падчас крызіснай сустрэчы ва Уроцлаве прэм’ер-міністр падкрэсліў, што адмененая бронь на адпачынак прыводзяць да фінансавых страт у рэгіёне, які змагаецца з паводкай.

- У большасці выпадкаў тыя месцы, куды турысты купляюць туры, працуюць у звычайным рэжыме. Нават у тых гарадах, якія былі затопленыя паводкай, катаклізм закрануў толькі частку тэрыторыі, а многія турыстычныя месцы могуць нармальна працаваць. Я звяртаюся да вас з просьбай - перад тым, як адмяніць адпачынак, пераканайцеся, якая сітуацыя на месцы. Не паддавайцеся масаваму настрою, што там усё дрэнна. У такім выпадку і вы страціце свой адпачынак, і вялікія фінансавыя страты панясуць тыя, хто падрыхтаваў ваш адпачынак тут.

Пра тое, што турысты баяцца ехаць у Ніжнюю Сілезію, казаў намеснік міністра спорту Пётр Борыс. Падчас нарады крызіснага штабу ён падкрэсліў, што такія курортныя гарады, як Душнікі-Здруй, Кудова-Здруй, Паляніца-Здруй ці Карпач не былі разбураныя паводкай.

IAR/нг